Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: “Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня ўжо ўсё сказаў”


Іна Студзінская, Менск Сёньня прэсавае бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы распаўсюдзіла заяву старшыні ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэна наконт выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі 12 кастрычніка. Радыё Свабода папрасіла МЗС Беларусі пракамэнтаваць гэтую заяву.

Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн заявіў:

“Антысэміцкія заўвагі прэзыдэнта Лукашэнкі могуць быць на мяжы абсурду, але гэта ня можа быць прычынай, каб не лічыць іх непрымальнымі. [...] Прэзыдэнту Лукашэнку варта было б задумацца над гэтым і папрасіць прабачэньня за свае ганебныя словы, калі ён сур’ёзна жадае наблізіцца да астатняй Эўропы”.

Як на заяву прэзыдэнта ПАРЭ адрэагаваў афіцыйны Менск? Намесьніца начальніка Ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Марыі Ваньшына карэспандэнту Радыё Свабода сказала:

“З гэтай нагоды ўжо выказаўся амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня. У цэлым па гэтай сытуацыі. Таму мы ўжо да гэтай тэмы вяртацца ня будзем”.

Нагадаем, амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня на афіцыйным сайце амбасады згадвае, як чатыры гады быў адным з памочнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Ён кажа, што ведае пра Лукашэнкава “добрае стаўленьне да габрэйскага народу”.

• Р. ван дэр Ліндэн: “Лукашэнку варта было б папрасіць прабачэньня”, 19.10.2007 • Амбасадар Ляшчэня: “Беларусь і антысэмітызм – паняткі несумяшчальныя”, 19.10.2007
XS
SM
MD
LG