Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганна Паліткоўская – намінант на прэмію Сахарава


Радыё Свабода 25 кастрычніка Эўрапарлямэнт абвесьціць імя сёлетняга ляўрэата прэміі Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Месяц таму былі абвешчаныя кандыдаты на атрыманьне прэміі: гэта расейская журналістка Ганна Паліткоўская, забітая ў кастрычніку летась, суданскі адвакат, праваабаронца, былы палітвязень Салех Махмуд Асман і кітайскія праваабаронцы Ху Цзян и Цзэн Цзіньянь.

Кандыдатуру Паліткоўскай вылучыў старшыня камітэту Эўрапарлямэнту ў міжнародных справах Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Салех Махмуд Асман – адвакат з Дарфуру, ён намінаваны на прэмію за абарону ахвяраў грамадзянскай вайны ў яго на радзіме.

Эколяг Ху Цзян і ягоная жонка Цзэн Цзіньянь асьвятляюць парушэньні правоў чалавека ў Кітаі ў сваім блогу.

Эўрапарлямэнт з 1988 году штогод прысуджае прэміі Сахарава выбітным абаронцам правоў чалавека.

У 2004 годзе прэміяй Сахарава была ўганараваная Беларуская асацыяцыя журналістаў, летась яе атрымаў былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG