Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвышаюцца цэны на малочныя прадукты


Радыё Свабода З кастрычніка Міністэрства эканомікі падвысіла ўзровень гранічных адпускных цэнаў на малако, кефір, сьмятану і тварог.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра Ўладзімер Адашкевіч. Прычына гэтага, паводле спадара Адашкевіча – падвышэньне ў кастрычніку закупачных цэн на малако на 10 %.

Узровень гранічных адпускных цэн устаноўлены пастановай міністэрства памерам 3% у кастрычніку-лістападзе і 2% - у сьнежні. На іншыя віды малочнай прадукцыі (масла, сыр і г.д.), цэны на якія наўпрост не рэгулююцца дзяржавай, Міністэрства эканомікі рэкамэндуе перапрацоўчым прадпрыемствам падвышаць цэны на працягу 4-га кварталу гэтага году па 2-3% за месяц, а на сыр – да 5% у кастрычніку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG