Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р. ван дэр Ліндэн: “Лукашэнку варта было б папрасіць прабачэньня”


Радыё Свабода “Антысэміцкія заўвагі прэзыдэнта Лукашэнкі могуць быць на мяжы абсурду, але гэта ня можа быць прычынай, каб не лічыць іх непрымальнымі”, - заявіў прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн.

Р. ван дэр Ліндэн зазначыў, што Рада Эўропы як супольнасьць, заснаваная на каштоўнасьцях, была створаная як першы крок у працэсе эўрапейскай інтэграцыі, каб прадухіліць адраджэньне нецярпімасьці і экстрэмізму ў Эўропе. Барацьба супраць антысэмітызму была і адным з прыярытэтаў Рады Эўропы ад 1949 году і будзе надалей заставацца, пакуль будзе існаваць пагроза антысэмітызму.

“Прэзыдэнту Лукашэнку варта было б задумацца над гэтым і папрасіць прабачэньня за свае ганебныя словы, калі ён сур''ёзна жадае наблізіцца да рэшты Эўропы”,
XS
SM
MD
LG