Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Фёдар Сабалеўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБАЛЕЎСКІ Фёдар Кесарыёнавіч-Ксавэравіч, нар. 1889 у г. Мглін Заходняй вобл., расеец, з дваран, сярэдне-спэц. адук., тэхн. інспэктар Белтрактарацэнтру. Жыў: Менск, вул. Чырвоназорная 4, кв. 1. Арыштаваны 32.12.29. Асуджаны 33.08.14 калегіяй ОГПУ як член к/р арганізацыі паводле арт. 58-4, 7, 11 КК РСФСР да ВМП. Расстраляны. 58.07.16 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 11070-С

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG