Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады дазволілі пікет салідарнасьці з А.Казуліным


Алесь Дашчынскі Менгарвыканкам дазволіў правесьці пікет салідарнасьці са зьняволеным палітыкам Аляксандрам Казуліным. Пікетоўцы будуць патрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна. Акцыя прысьвечана гадавіне пачатку 53-дзённай палітычнай галадоўкі былога кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра БСДП(Грамада).

Пікет дазволены 24 кастрычніка ў адным з трох месцаў, вызначаных уладамі для масавых мерапрыемстваў – на пляцоўцы ля цырку па вуліцы Арлоўскай.

Паводле актывіста БСДП(Грамада) Ігара Рынкевіча, 24 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў будзе разглядацца законапраект аб амністыі і “мы нагадаем пра магчымасьць распаўсюду амністыі на прафэсара А.Казуліна і іншых палітзьняволеных”.

Маладыя актывісты БСДП(Грамада) падавалі ўсяго тры заяўкі. Два іншыя пікеты ўлады забаранілі. Яны патлумачылі, што ў парку Дружбы народаў адбудзецца пікет, прысьвечаны чарнобыльскай тэматыцы. А ў парку 50-годзьдзя Кастрычніка праводзяцца працы “па ўборцы тэрыторыі і рамонту паркавага абсталяваньня”.

• Чаму пракуратура не адказвае на скаргі адносна справы А.Казуліна?, 20.10.2007 • Маладыя сацыял-дэмакраты нагадаюць пра галадоўку А.Казуліна, 08.10.2007
XS
SM
MD
LG