Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Лаву Клінтана” ў Курапатах плянуюць аднавіць да Дзядоў


Ганна Соўсь, Курапаты Сёньня ў Курапатах сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правялі талаку напярэдадні Дня памяці продкаў – Дзядоў. Тэрыторыю ўрочышча парадкавалі некалькі дзясяткаў чалавек. Чакаецца, што на наступным тыдні ў Курапатах будзе ўсталяваны рэстаўраваны Крыж пакутаў, паламаны раней вандаламі. Таксама плянуецца, што да Дня памяці продкаў будзе адноўленая і апаганеная вандаламі “лава Клінтана”. Ва ўрочышчы была наша карэспандэнтка.

Сёньня апоўдні ўезд на паркоўку ля ўрочышча Курапаты быў забаронены міліцыяй. Супрацоўнікі ДАІ тлумачылі гэта тым, што цягам некалькіх гадзінаў кальцавой дарогай мусіць праехаць Аляксандар Лукашэнка. Аднак у людзей, што парадкавалі сёньня ўрочышча – іншы клопат.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

Яны прыбіралі гальлё, сьмецьце, рыхтавалі тэрыторыю да Дзядоў.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

Спадар Лявон капае яміны пад крыжы, якія плянуюць усталяваць 28 кастрычніка.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

“Лічыце, колькі ямін выйшла. Толькі і будзе”.

Карэспандэнтка: “А колькі?”

Лявон: “Мы капаем, матэматыкай не займаемся”.

Сталы ўдзельнік курапацкіх талокаў, актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо ўдакладняе:

“Недзе 40-50 крыжоў будзе, акрамя тых, што людзі прынясуць. Бо людзі самі рыхтуюць крыжы”.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

Прэсавы сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал прыбірае гальлё.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

Спыняецца на хвілінку, каб распавесьці пра сёлетняе адзначэньне Дзядоў:

“Рыхтуем Курапаты і наш народны помнік да Дзядоў, якія набліжаюцца. 28 кастрычніка тут адбудуцца мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар Дзядоў. Таму трэба, каб паводле нашай традыцыі была прыбраная тэрыторыя, могілкі. Адбудзецца таксама рэстаўрацыя крыжоў. Крыж вырваны зь месца, адцягнуты да падземнага пераходу, вярнулі на месца і паставім яго, як быў”.

Валер Буйвал кажа пра тое, што паламаны вандаламі на мінулым тыдні Крыж пакутаў будзе пасьля рэстаўрацыі нанава ўсталяваны ў Курапатах да Дзядоў.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

Пакуль няма на месцы і паламанай вандаламі гэтак званай “лавы Клінтана”, мэмарыяльнага знаку “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”. Яе ўзяў на рэстаўрацыю скульптар Алесь Шатэрнік.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

Плянуецца, што да 1 лістапада яна будзе таксама зноў усталяваная.

Далей гутару са старшынём Хрысьціянскай злучнасьці Курапаты Вацлавам Нямковічам.

Талака ў Курапатах, 20.10.2007

“Гэтая лаўка была знакам памяці і пра вандалізм у Курапатах. Я прыйшоў паглядзеў гэты крыж павалены. Няма словаў гэтаму вандалізму, калі нішчаць на Курапатах, на магільніку нашы хрысьціянская знакі, хочуць затаптаць, замаўчаць гора, якое панёс ад бальшавіцкага вандалізму і генацыду наш народ”.

28 кастрычніка ў нядзелю актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ладзяць шэсьце і мітынг у Курапатах. Пачатак аб 11-й гадзіне ля гадзіньнікавага заводу.

Валеры Буйвал: “Крыж пакуты будзе адноўлены да Дзядоў”, 20.10.2007 Грамадзкі камітэт аднаўляе Крыж “Пакутнікам Беларусі", 13.10.2007 Ва ўрочышчы Курапаты маліліся пратэстанцкія сьвятары, 13.10.2007 Курапаты: паламалі галоўны крыж, які некалі прынесьлі ва ўрочышча ад будынку КДБ (Слайд-рэпартаж), 08.10.2007 А.Марачкін абнавіў каплічку ў Курапацкім лесе, 05.10.2007
XS
SM
MD
LG