Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“The Best” Зьмітра Вайцюшкевіча абіраюць фаны


Севярын Квяткоўскі, Менск “Лепшае на сёньняшні момант” – поўная назва канцэрту, які зладзіў Зьміцер Вайцюшкевіч і "WZ-Orkiestra" 19 кастрычніка ў канцэртнай залі “Менск”. Адметнасьць імпрэзы ў тым, што рэпэртуар абіралі прыхільнікі творчасьці Зьмітра Вайцюшкевіча электроннымі сродкамі: праз допісы ў гасьцёўні афіцыйнага сайту сьпевака, у блогу артыста, а таксама праз сыстэму паведамленьняў ICQ ды sms-кі. У часе канэрту заля была поўнай, а Зьміцер Вайцюшкевіч прапанаваў карэктаваць сьпіс “Лепшага на сёньняшні момант” запіскамі зь месцаў.

Зьміцер Вайцюшкевіч стартаваў зь песьні пра галоднага ваўка, і адразу пачаў жартаваць:

“Апошні куплет неактуальны, таму што зараз у Беларусі жывецца добра. Мы ўжо не патрабуем дапамогі з-за мяжы – мы самі з вусамі”.

Куплет: “Гола нашая камора, апусьцеў наш хлеў/ Прышліце ежу нам з-за мора, як зьеў дык зьеў…”

Рэпэртуар канцэрту складаўся зь песень самых розных жанраў. Зьміцер Вайцюшкевіч нават прачытаў казку. Фальклёр у адной песьні спалучаўся з кабарэ.

У часе перапынку адна маладая глядачка распавяла, што ўпершыню на канцэрце Зьмітра Вайцюшкевіча, але ведае ягоную творчасьць:

“Мне вельмі падабаецца. Я нават маю ў сваёй машыне ягоную касэту. Вельмі добра слухаць такую музыку, калі едзеш на вялікую адлегласьць”.

Большасьць залі падпявала амаль кожнай песьні.

Сьпеў: “Жыцьцё раптам стала суцэльным каханьнем, і з вуснаў зьлятае…”

Заля: “Прыйдзі, мой каханы!”

Вайцюшкевіч: “Ён ня прыйдзе, дакладна. Тут патрэбная яшчэ магутная энэргія і воля – крыку мала (сьмяецца)”.
XS
SM
MD
LG