Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця начнога эфіру – Тацяна Севярынец


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе грамадзкая рэдактарка "Свабоды" на гэтым тыдні, настаўніца зь Віцебску Тацяна Севярынец. У нашым апытаньні людзі скажуць, чаму іх навучыла жыцьцё і не навучыла школа.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, як ратавацца ад восеньскіх дэпрэсіяў, а жыхары Віцебску адкажуць на пытаньне, наколькі зьмены надвор''я уплываюць на іх настрой.

Прагучаць рэпартажы з прэзэнтацыяў кнігі Алеся Камоцкага "48" і дыску песьняў Зьмітра Вайцюшкевіча на словы Генадзя Бураўкіна, у перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гурт "Minsker Kapelye", а ў "Начной чытанцы" – вершы Валянціна Бойкі.

Пасьля 23-й гадзіны – намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адказвае на пытаньні нашых слухачоў, у "Экспэртызе Свабоды" пра тое, ці зьменіць візыт Андрэа Рыгоні дачыненьні Беларусі з Радай Эўропы, а таксама прагучыць падарожжа ў вёску Бяларучы Лагойскага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG