Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйдзе Аляксандар Атрошчанкаў


Любоў Лунёва, Менск Сёньня зь менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна выйдзе на волю Аляксандар Атрошчанкаў. Сябры й паплечнікі сустрэнуць Аляксандра каля турэмнай брамы а дзявятай вечара.

9 кастрычніка міліцыянты ўварваліся праз акно ў кватэру Аляксандра, якая месьціцца на другім паверсе дому №8 на вуліцы Гарадзкі вал.

Міліцыянты адмовіліся назваць свае прозьвішчы й паказаць службовыя пасьведчаньні. Яны параілі добраахвотна аддаць ім усе інфармацыйныя матэрыялы да Эўрапейскага маршу.

Пазьней на кватэру прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны зацікавіліся кампутарамі й паперамі. У кватэру да Аляксандра не пусьцілі ягоную жонку. Яму забаранілі карыстацца тэлефонам.

Аляксандар Атрошчанкаў быў прэсавым сакратаром руху “Зубр”. Пасьля таго, як былы шэф КДБ Сьцяпан Сухарэнка ініцыяваў дадатковы артыкул у Крымінальным кодэксе, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, сябры “Зубра” заявілі пра самароспуск.


Уціск актывістаў апазыцыі перад Эўрапейскім маршам узмацніўся, 9.10.2007
XS
SM
MD
LG