Лінкі ўнівэрсальнага доступу

• “Лепшая наша моладзь знаходзіцца зараз у судах і турмах”


Радыё Свабода Тэма грамадзкага рэдактара тыдня. Сёньняшняя моладзь – што думаюць пра яе тыя, каму за 60? А што думаюць самі маладыя? Якія настроі бяруць верх – спажывецкія ці грамадзянскія? Пра гэта мы пыталіся ў мінакоў на вуліцах Гомелю.

Спадарыня: “Моладзь, якая складае нейкія моладзевыя арганізацыі, – яна больш інтэлектуальная, яна больш адукаваная. Яна мае сталую грамадзянскую пазыцыю. Яна ведае, чаго хоча”.

Спадарыня: “Значная частка моладзі – інфантыльная, у яе пераважаюць спажывецкія рысы. Моладзь з высокімі чалавечымі якасьцямі – на маршах, у розных дэмакратычных рухах”.

Спадар: “Я ўмоўна дзялю моладзь на дзьве паловы. Адна частка расьце, як тыя жывёліны: ім толькі паесьці, папіць ды пагуляць. Другая палова – яна мае сваю годнасьць. Яны – добрыя грамадзяне, прагнуць нармалёвай будучыні, яны рыхтуюцца да таго, каб краіна была вольнай”.

Спадарыня: “Яна думае па-іншаму, ня так, як раней. У яе іншыя інтарэсы”.

Спадар: “ Больш сучасная, здольная і больш адукаваная за нас. Цяпер і адукацыя вышэйшая, і якасьць яе лепшая. Нармалёвая моладзь!”.

Спадарыня: “Раней яна была больш сьціплай, цяпер больш разбэшчаная. Апранаюць абы што. Ёсьць, канешне, нармалёвая моладзь. Музыка ў яе іншая”.

Спадарыня: “Па-першае, ня хочуць працаваць. Па-другое, хочуць атрымліваць мільён заробку. Лаюць Лукашэнку. Дзяўчаты кураць. Я іншы раз пытаюся: навошта гэта вам, дзяўчаты? Некаторыя заціскаюцца, не адказваюць. Іншыя адказваюць груба, кажуць: “А табе якая справа?”

Спадарыня: “Лепшая наша моладзь знаходзіцца зараз у судах і турмах”.

Спадарыня: “Мы імкнёмся быць бліжэй да Эўропы”.

Спадарыня: “Люблю моладзь! Сярод іх шмат добрых людзей, асабліва шмат сустракаецца хлопцаў – ветлівыя, уважлівыя да нашага ўзросту. Заўсёды саступяць месца, пададуць руку, калі выходзіш з транспарту”.

Спадарыня: “Мне падаецца, што наша моладзь надзвычай разнастайная, яркая, цікавая”.

Спадарыня: “Вельмі крэатыўная моладзь”.

Спадарыня: “Розная моладзь. Ёсьць добрая, мэтанакіраваная, якая хоча вучыцца, атрымаць адукацыю. А ёсьць такія, якім усё адно”.

Спадарыня: “Раней больш сур’ёзна ставіліся да жыцьця, а цяпер усім хочацца пагуляць. На вучобу схадзіў, вечарам прыйшоў, паеў – і зноў пайшоў гуляць на ўсю ноч. З раніцы прачынаесься ніякі – і на вучобу. І так кожны дзень”.

Спадарыня: “Цяперашняя моладзь наздвычай разумная. Новыя тэхналёгіі ўплываюць на маладых людзей так, што дзеці 16-17 гадоў нашмат разумнейшыя за 25-26-гадовых”.

Камэнтар грамадзкага рэдактара Т.Севярынец:

“Моладзь павінна быць лепшая за сваіх бацькоў, павінна засвоіць іх досьвед, усю спадчыну і складаць сваю – ужо для нашчадкаў. Калі маладыя людзі разумеюць, што першаснае – гэта духоўнасьць, тое добра і правільна. А калі матэрыяльныя здабыткі – ну што ж…

Для мяне прыкладам моладзі зьяўляюцца маладафронтаўцы: Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Барыс Гарэцкі, Зьміцер Хведарук, Іван Шыла, Павал Красоўскі, Артур Фінькевіч, Павал Наздра, Алёша Шэін, Віталь Рымашэўскі, Дзяніс Садоўскі й іншыя.

Бо яны сапраўды быццам выконваюць мудрыя запаветы біблейнага Саламона: “Усе дарогі твае хай будуць пэўныя, не ўхіляйся ні направа, ні налева”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG