Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Айзсалніекс: Да адкрыцьця прадстаўніцтва Эўракамісіі яшчэ некалькі крокаў


Алесь Дашчынскі, Менск Аляксандар Лукашэнка ўхваліў сёньня праект пагадненьня для перамоваў паміж Беларусьсю і Эўракамісіяй аб адкрыцьці прадстаўніцтва Камісіі ў Беларусі. Весьці перамовы даручана намесьніку міністра замежных справаў Валерыю Варанецкаму.

Яшчэ на пачатку 2005 году Эўракамісія зьвярнулася да беларускіх уладаў з прапановай аб адкрыцьці самастойнага офісу ў Менску. Але толькі сёлета ў красавіку беларускія ўлады далі сыгнал Брусэлю, што гатовыя абмяркоўваць гэтае пытаньне.

Кіраўнік менскага офісу TACIS Яніс Айзсалніекс сказаў:

“Мы, канечне, радыя гэтаму рашэньню. Мы, канечне, разумеем, што перад адкрыцьцём мы мусім зрабіць яшчэ некалькі крокаў. І найперш мы павінны падпісаць дамову аб адкрыцьці дэлегацыі.

Гэта пакуль толькі зацьвярджэньне прэзыдэнтам. Але мы мусім правесьці перамовы з МЗС і падпісаць гэтую дамову. І гэтую дамову мае ратыфікаваць парлямэнт. І тады ўжо мы афіцыйна зможам перарэзаць стужку адкрыцьця дэлегацыі. Мы, канечне, спадзяемся, што гэты працэс адбудзецца вельмі хутка”.
XS
SM
MD
LG