Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хацеў даведацца ад Зубкова, ці радуецца той сваёй пасадзе


Уладзімер Глод, Менск Новы расейскі прэм’ер Віктар Зубкоў, які сёньня прыляцеў у Менск, на пачатку візыту быў прыняты Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле афіцыйных мэдыяў, кіраўнік Беларусі згадаў, што спадар Зубкоў неаднойчы раней бываў у Менску, прынамсі калі займаў пасаду кіраўніка фінансавай разьведкі Расеі. А.Лукашэнка падзякаваў госьцю за “дапамогу, якую вы аказалі ў арганізацыі фінансавай разьведкі, маніторынгу ў Беларусі”.

А.Лукашэнка павіншаваў В.Зубкова з прызначэньнем на пасаду прэм’ер-міністра. "Ня ведаю, ці радуецеся вы гэтаму прызначэньню, ці не?” – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы і патлумачыў, што “у Расеі вельмі многа розных праблемаў, якія патрэбна рашаць”.

• Расейскі прэм’ер Зубкоў прыляцеў у Менск, 19.10.2007
XS
SM
MD
LG