Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Зьміцер Дашкевіч, я стары чалавек,..але хачу табе сказаць: я ганаруся, што твая суайчыньніца".


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 19 кастрычніка, пятніцу Шаноўныя слухачы! Мы удзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Мы уводзім прыз – падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.

Спадарыня: “Добры вечар, “Свабода”! Зноў засудзяць Зьмітра Дашкевіча за тое, што ён адмовіўся сьведчыць на сяброў Маладога Фронту. Агромністая армія “стукачоў” распладзілася ў нас! Цяжка дыхаць у гэтай краіне. Паглядзіце на твары нашых грамадзян, хоць бы ў транспарце. Але цяпер хаця б мабільнымі тэлефонамі гучна забаўляюцца. Зьміцер, я стары чалавек, ня бачыла цябе, але хачу табе сказаць: я ганаруся, што твая суайчыньніца. Чалавечы гонар – самае дарагое, гэта ад Бога. Дзякуй, “Свабода”. Усяго найлепшага ў працы”.

Спадар: “Я хачу сказаць, як Лукашэнка абвінаваціў бабруйскіх габрэяў у тым, што там сьвінушнікі былі. Ва ўсім там улады вінаватыя, гэта камуністы даводзілі. Яшчэ я хачу сказаць, калі дзеці брудныя, то вінаватыя бацькі. І ў наш час паглядзіце, якія ў нас сьвінушнікі па вёсках, толькі шырмамі прыкрытыя. Недзе там нешта ёсьць… а ў нас ужо 50 % памерлых вёсак. Ці я прывяду прыклад: у Быхаўскім раёне вёска Вязьма, мне сусед, якія адтуль прыехаў, расказваў. Вёска Богам забытая. Паўсюль развал, вокны забітыя. А такіх карміліц па Беларусі, асабліва на Магілёўшчыне, вельмі шмат. Там гасі сьвятло, як кажуць, што робіцца! А ў сталіцах жывуць, толькі ўжо нягожыя пэнсіянэры сядзяць і не вылазяць з хат”.

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “Добрай раніцы. Паслухаў я, як хочуць падняць узровень нараджальнасьці. Гледзячы на тое, як у люстэрка, мне сьмешна ад таго. Калі сёньня панаставілі машынаў, такое ўражаньне, што мы жывем у нейкім аўтапарку. Ня тыя, што на стаянках вакол бальніцаў і радзільных дамоў, а тыя, што прама ў дварах. Гэта добра, што яны стаяць, ніхто іх не чапае, але чым мы павінны дыхаць! Я ўжо не кажу пра тое, якія заробкі ў нас! Гэта сьмех проста. Тое самае Пуцін робіць і тое самае наш, гледзячы на ўсё. Мэнталітэт трэба мяняць. А не ствараць указы адзін другога сьмяшнейшы. Што ня зробяць, толькі гарматнае мяса. Больш нічога ня здольныя зрабіць нашы кіраўнікі. Дзякуй вялікі”.

Спадар: “Я прашу Вас, будзьце шчырымі. Першае пытаньне ці нават камэнтар. БНР не магла адбыцца. Хацелася б, каб вы ўсё-такі на Радыё Свабода патлумачылі людзям, што значыць “рэспубліка”. У нас жа ня многія ведаюць, што такое рэспубліка. Трэцяе. Ці зьяўляецца РБ, Рэспубліка Беларусь афіцыйна, рэспублікай, паколькі ў ёй многія інстытуцыі не зьяўляюцца выбарнымі?”.
XS
SM
MD
LG