Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку “Маладога фронту” А.Макарэвіч дапытае КДБ


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня школьніца выпускной клясы менскай школы №199 у мікрараёне “Сухарава” Алена Макарэвіч папярэджаная, што ў 14 гадзінаў зь ёй будуць гутарыць супрацоўнікі КДБ.

“Дзяўчына сама паведаміла пра гэта блізу 11-й гадзіны і з таго моманту яе мабільны тэлефон адключаны”, – інфармаваў Радыё Свабода малады палітык Павал Севярынец.

Суразмоўца даводзіць, што Алена Макарэвіч – сябра “Маладога фронту”, актыўна ўдзельнічала ў “Эўрапейскім маршы” 14 кастрычніка.

“КДБ цяпер пачынае перасьлед удзельнікаў маршу, – заяўляе Павал Севярынец, – відавочна, што ў іхны сьпіс патрапіла і Алена Макарэвіч”

Прычынай таго, чаму спэцслужбы адтэрміноўвалі выклікі і допыты да сёньня, Павал Севярынец называе візыт у Менск дакладчыка палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.

• “Маладому фронту” — 10 гадоў, 06.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG