Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Ляшчэня: “Беларусь і антысэмітызм – паняткі несумяшчальныя”


Ганна Соўсь, Менск Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня на афіцыйным сайце амбасады пракамэнтаваў сытуацыю вакол дыпляматычнага канфлікту, які узьнік пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі для рэгіянальных СМІ.

Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня згадвае, як цягам чатырох гадоў быў адным з памочнікаў Аляксандра Лукашэнкі і ведае пра ягонае “добрае стаўленьне да габрэйскага народу”. “Асабліва цёплае стаўленьне ў кіраўніка Беларусі да выхадцаў з Беларусі”, -- кажа Ігар Ляшчэня і цытуе словы Лукашэнкі ў ліпені 2006 году: “Іх лёсы нам не абыякавыя... Сёньня там канфлікт – і нам балюча”.

Паводле беларускага амбасадара ў Ізраілі, цягам апошніх пяці-шасьці стагодзьдзяў нідзе ў нашым рэгіёне габрэі не адчувалі сябе так абаронена, бясьпечна, як на беларускіх землях, і традыцыйна добрае сталеньне да габрэяў захоўваецца і ў сучаснай Беларусі.

“Беларусь і антысэмітызм – паняткі несумяшчальныя, -- кажа Ігар Ляшчэня. -- Што тычыцца Бабруйску, то цяпер габрэйская грамада тут нешматлікая, але горад літаральна пранікнёны габрэйскай гісторыяй гэтых мясьцінаў. Яе там памятаюць і берагуць, і ганарацца ёю”.

Абноўлены і адбудаваны Бабруйск – гэта і даніна памяці, даніна павагі многім пакаленьням сяброў габрэйскай грамады, для якіх горад быў родным”, -- лічыць Ігар Ляшчэня.

Аднак пры гэтым амбасадар Беларусі ані слова ня згадвае пра нядаўні вандалізм на габрэйскіх могілках у Бабруйску. Нядаўна там былі разбураныя пятнаццаць габрэйскіх пахаваньняў. Прадстаўнікі габрэйскай грамады Бабруйску лічаць гэта фактам наўмыснага вандалізму.

Толькі сёлета на габрэйскіх могілках у Бабруйску вандалы ўчынілі чатыры пагромы. Дваіх злачынцаў злавіла свая ахова. Дагэтуль міліцыя не перадала ў суд ніводнай крымінальнай справы.

Нагадаю, што падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".

• МЗС Ізраілю адклікала пасла зь Беларусі для кансультацыяў,18.10.2007

• Амбасадара Ізраілю засмучае, што вінаватых у праявах антысэмітызму ў Беларусі не знаходзяць,17.10.2007

• Л.Рубінштэйн: “Праява антысэмітызму ў Бабруйску — разбураныя могілкі”,17.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG