Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэм’ер Зубкоў прыляцеў у Менск


Уладзімер Глод, Менск Віктар Зубкоў, які нядаўна ачоліў урад Расейскай Фэдэрацыі, сёньня прыляцеў у Менск. Новы прэм’ер сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, правядзе перамовы з Сяргеем Сідорскім, а таксама – паседжаньне Саўміна так званай саюзнай дзяржавы.

У прэсавай службе беларускага ўраду нашаму Радыё паведамілі, што на 12.45 заплянавана сустрэча двух прэм’ераў у так званым вузкім фармаце, а роўна праз гадзіну павінна пачацца паседжаньне саюзнага ўраду, якое таксама разьлічана на адну гадзіну.

Галоўнымі тэмамі двухбаковых сустрэчаў у Менску стануць пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва двух суседзяў. Статыстыка паказвае, што сёлета доля Расеі ў тавараабароце Беларусі складае 48%, а доля Беларусі ў Расеі – 4,6%.

Многія беларускія мэдыі, са спасылкай на ПРАЙМ-ТАСС, адзначаюць, што Расея не плянуе сёлета праводзіць новых перамоваў аб умовах пастаўкі газу і іншых энэрганосьбітаў у Беларусь. У Маскве сыходзяць з таго, што формула разьліку коштаў ужо існуе, і таму цану трэба разьлічваць аўтаматычна.

Паводле розных экспэртаў, кошт адной тысячы кубамэтраў газу для Беларусі ў наступным годзе будзе складаць ад 125 да 168 даляраў супраць 100 даляраў сёлета.

• “Ад Віктара Зубкова Менску можна чакаць большай цьвёрдасьці”, 19.10.2007

• Аляксандар Класкоўскі: “Магчыма, газавай вайны і ня будзе”, 19.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG