Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Ізраілю яшчэ ў сераду вылецеў з Беларусі


Ганна Соўсь, Менск Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е ў сераду адляцеў з Менску ў Ізраіль. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў ізраільскай амбасадзе. Паводле прадстаўнікоў дыпляматычнага прадстаўніцтва, адлёт зьвязаны з плянаваным адпачынкам амбасадара. Ён вылецеў разам са сваёй сям’ёй і плянуе вярнуцца з Менск ў ноч з 24 на 25 кастрычніка.

Супрацоўнікі амбасады гэтаксама пацьвярджаць інфармацыю наконт таго, што кіраўніца міністэрства замежных справаў Ізраіля Цыпі Ліўні рэзка скрытыкавала антысэміцкія заўвагі Аляксандра Лукашэнкі, выказаныя ім на мінулым тыдні на прэсавай канфэрэнцыі перад расейскімі рэгіянальнымі журналістамі. Пра гэта паведамляецца ў адмысловым прэс-рэлізе міністэрства замежных справаў Ізраіля.

Міністар заявіла, што “роля кіраўнікоў дзяржаваў -- змагацца з антысэмітызмам, дзе б ён толькі ні ўздымаў сваю агідную галаву, ва ўсім сьвеце, а не заахвочваць яго! Антысэмітызм -- гэта перадусім індыкатар грамадзтва, у якім ён узьнікае, і яго кіраўнікоў”.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў 12 кастрычніка кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі"

Як паведамляе газэта “Гаарэц”, ізраільскі амбасадар у Беларусі Зэеў Бэн-Ар''е быў адкліканы ў Ізраіль для кансультацыяў у справе згаданага інцыдэнту.

У паведамленьні на сайце МЗС Ізраіля гаворыцца пра тое, што амбасадар Беларусі Ігар Ляшчэня выкліканы ў Міністэрства замежных справаў Ізраілю, дзе яму будзе паведамлена пра пазыцыю ізраільскага боку. Як паведамілі Радыё Свабода ў амбасадзе Беларусі ў Ізраілі, учора спадар Ляшчэня ўжо наведаў ізраільскае МЗС.

Падрабязнасьці і камэнтары – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

• МЗС Ізраілю адклікала пасла зь Беларусі для кансультацыяў,18.10.2007

• Амбасадара Ізраілю засмучае, што вінаватых у праявах антысэмітызму ў Беларусі не знаходзяць,17.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG