Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Міхась Гурскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ГУРСКІ Міхась (9(21).11.1890, в. Салтанава, цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. -- пасьля 1960, Менск?), тэатральны дзяяч, рэдактар. У 1908 скончыў Гомельскую гарадзкую вучэльню. У тым жа годзе пры Гомельскай гімназіі вытрымаў экзамэн на званьне народнага настаўніка. У 1910-13 вучыўся ў Віленскім ун-це. У 1914-18 служыў у расейскай арміі. Затым настаўнічаў. Са сьнеж. 1922 да чэрв. 1926 дырэктар БДТ-1. У 1929-30 працаваў у Акадэміі навук БССР. Арыштаваны ГПУ БССР 23.7.1930 у справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Паводле пастановы Калегіі ГПУ БССР ад 10.4.1931 высланы ў Мамлыж на 5 гадоў. Рэабілітаваны 19.9.1960. Кр.: НАРБ, ІКР. Літ.: Возвращенные имена.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG