Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: за заклік да “Сацыяльнага маршу” – штодзённыя праверкі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня сябра каардынацыйнай рады ў стварэньні рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алена Мядзьведзева зь Бабруйску паведаміла Радыё Свабода, што ў чарговы раз яе “трасуць” кантралёры.

“Гэта ўжо трэцяя праверка запар, – заяўляе суразмоўца, – цяпер штодня на маё працоўнае месца на калгасным рынку заяўляюцца міліцыянты, інспэктары падатковай ды санітарнай інспэкцыі, супрацоўнікі КДБ”.

Алена Мядзьведзева даводзіць, што прычынай пільнай ўвагі розных кантралёраў да прыватнай справы зьяўляецца яе грамадзкая пазыцыя. Са словаў спадарыні Мядзьведзевай, яна цяпер агітуе бабруйскіх прадпрымальнікаў прыняць удзел у “Сацыяльным маршы”, які адбудзецца ў Менску 4 лістапада”.

• У Бабруйску страйкуе болей за тысячу прадпрымальнікаў, 02.10.2007

• У Бабруйску сацыяльных пікетаў не дазволілі, 28.09.2007
XS
SM
MD
LG