Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец: “Я веру ў Перамогу”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Ужо трэці тыдзень у пятніцу галоўную тэму нашай праграмы будзе вызначаць грамадзкі рэдактар “Свабоды”: сьпярша гэта рабіла Ірына Казуліна, жонка палітвязьня Аляксандра Казуліна, затым – дэмакратычны актывіст з Гомелю Сяргей Сямёнаў. На гэтым тыдні грамадзкая рэдактарка “Свабоды” – настаўніца зь Віцебску, маці палітыка Паўла Севярынца Тацяна Севярынец. Сёньня мы завяршаем цыкль гутарак з грамадзкім рэдактарам тыдня.

Уліцёнак: “Хто для пэдагога-філёляга Тацяны Севярынец клясык у літаратуры – замежнай, беларускай?”

Севярынец: “Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі. Вельмі люблю паэтку Цьвятаеву. У роднай – Васіль Быкаў з Уладзімерам Караткевічам”.

Уліцёнак: “А любімыя літаратурныя героі?”

Севярынец: “Застаюся вернай сваёй маладосьці – Любка Шаўцова з “Маладой гвардыі”.

Уліцёнак: “Ну а ў рэальным жыцьці бачыце некага на п’едэстале?”

Севярынец: “Так, цяперашніх маладых людзей з “Маладога фронту”.

Уліцёнак: “Што для беларусаў каштоўнасьць нумар адзін?”

Севярынец: “Духоўнасьць”.

Уліцёнак: “На ваш погляд, найлепшая газэта і найлепшы сайт – гэта...”

Севярынец: “Гэта “Свабода” і “Наша ніва”.

Уліцёнак: “Песьня, якую вы з задавальненьнем слухаеце...”

Севярынец: “Ой, усе беларускія! У выкананьні Касі Камоцкай, “Н.Р.М.”, іншых гуртоў і сьпевакоў”.

Уліцёнак: “Афарызм, які часта ўжываеце...”

Севярынец: “Усё пройдзе, і гэта міне...”

Уліцёнак: “Найгоршы вынік?”

Севярынец: “Відаць, ня ўсё рэалізавала ў жыцьці, што хацела, пра што марыла ў маладосьці”.

Уліцёнак: “Чаму вас вучаць удачы і чаму – паразы?”

Севярынец: “І тыя, і другія – трымацца. Бывае радасьць нейкая, але ведаю: за ёй стаіць адказнасьць. Гэта адказнасьць вялікая, калі ўдача”.

Уліцёнак: “Вам знаёмае пачуцьцё палітычнай нянавісьці?”

Севярынец: “Вельмі змагаюся з гэтым. Бо нянавісьць наагул дрэннае, разбуральнае пачуцьцё”.

Уліцёнак: “Што набліжае людзей да Хрыста – цяжкае жыцьцё, нечы прыклад?”

Севярынец: “Перш за ўсё – прыклад самога Хрыста. А па-другое – і цяжкае жыцьцё. Таму што яно сярод іншага выпрабаваньне на годнасьць. Чалавек, які не перажыў нейкіх цяжкасьцяў, не цярпеў, ён не зразумее таго, хто цярпіць. І не адкрыецца яму тое асноўнае, што набліжае нас да Бога”.

Уліцёнак: “І, нарэшце, апошняе: у што вы верыце, спадарыня Тацяна?”

Севярынец: “У Перамогу”.

• Тацяна Севярынец: “Тое, што мы робім, дэтануе ў сьвядомасьці” , 18.10.2007 • Тацяна Севярынец: “Я маю ганарыцца сынам, а ён – мной” , 17.10.2007 • Тацяна Севярынец: “Грамадзянскасьць дапамагае знаходзіць сябе” , 16.10.2007 • Грамадзкі рэдактар тыдня – настаўніца зь Віцебску Тацяна Севярынец, 15.10.2007

Найцікавейшыя матэрыялы чацьвярга на сайце svaboda.org паводле Тацяны Севярынец:

“Экспэртыза “Свабоды”: якія зьмены адбываюцца ў грамадзкай сьвядомасьці? Юр’ю Хашчавацкаму – 60 Неглюбка: “Хоць золата давай, не паеду ў Амэрыку. Цераз такую ваду. Што вы гаворыце!” Віктар Карняенка: “Наша задача — даць аб’ектыўную інфармацыю ПАРЭ” У Беларусі толькі 25 незалежных грамадзка-палітычных выданьняў
XS
SM
MD
LG