Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пакуль няма пазытыўнага адказу на сустрэчу А.Рыгоні з А.Казуліным”


Ганна Соўсь, Менск Падчас візыту ў Менск дакладчык па Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Адна з удзельніц сустрэчы — старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька.

“Галоўнае, чаго я прасіла дамагчыся ад нашых уладаў, — хоць нейкіх маленькіх саступак у бок дэмакратыі, законнасьці і правоў чалавека. Ці вырашыць справу маладафронтаўца Зьмітра Дашкевіча. Ці дамагчыся таго, каб Вэнэцыянская камісія разгледзела канстытуцыйнасьць паправак да крымінальнага артыкулу 193, частка 1 наконт удзелу ў незарэгістраванай арганізацыі.

Ці ўнесьці неабходныя зьмены ў беларускае выбарчае заканадаўства згодна з рэкамэндацыямі Эўразьвязу і АБСЭ, ці дабіліся таго, каб дэмакратычныя сродкі масавай інфармацыі былі ўключаныя ў дзяржаўную рассылку”, — расказвае Тацяна Процька.

Сярод удзельнікаў сустрэчы са спадаром Рыгоні былі прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня камітэту абароны рэпрэсаваных Іна Кулей, экс-старшыня Нацыянальнага сходу Аляксандар Вайтовіч, лідэр стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, а таксама адзін з каардынатараў грамадзянскай ініцыятывы “Беларусь — у Эўропу” Ігар Рынкевіч.

“Я зьвярнуўся да яго з пытаньнем, што ёсьць праблемы, у якіх ня можа быць кампрамісаў — гэта вызваленьне палітвязьняў, перадусім спадароў Казуліна, Клімава, Дашкевіча ды іншых. Ён сказаў, што хацеў бы сустрэцца, але пакуль няма пазытыўнага адказу на сустрэчу з Аляксандрам Казуліным.

Я распавёў пра тое, што беларускія ўлады дасюль не далі пазытыўнага адказу на прапановы Эўразьвязу, зробленыя ў лістападзе 2006 году.

А грамадзкая супольнасьць ужо ініцыятыву выказала і пайшла насустрач. Я якраз маю на ўвазе гэтую кампанію “Беларусь у Раду Эўропы”. Сабралі больш за чатыры тысячы подпісаў і перадалі спадару Рэнэ Ван дэр Ліндэну”, — распавёў Ігар Рынкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG