Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігара Банцара вызвалілі датэрмінова


Радыё Свабода Гарадзенскага журналіста Ігара Банцара, якога арыштавалі на дзесяць сутак, выпусьцілі праз тыдзень.

Ініцыяваў вызваленьне начальнік Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў Кастрычніцкага раёну Горадні — так цяпер называецца міліцэйскі спэцпрыёмнік.

Ігару патлумачылі, што паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу, пасьля таго, як арыштаваны адбыў за кратамі палову тэрміну, суд можа прыняць рашэньне аб тым, каб вызваліць яго раней.

Міліцыянты таксама патлумачылі, што ім трэба праводзіць дэзынфэкцыю, таму камэру, у якой сядзеў Ігар Банцар, трэба вызваліць. Адначасова выпусьцілі яшчэ двух арыштаваных хуліганаў.

Ігар Банцар рэдагуе часопіс “Magazyn Polski na uchodzstwie”, яго затрымалі за некалькі дзён да Эўрапейскага маршу, што меў адбыцца ў сталіцы.

Банцар лічыць, яго выпусьцілі датэрмінова толькі дзякуючы ціску з боку Польшчы і міжнародных арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG