Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга ў Баброўніках зьмяншаецца


Радыё Свабода, Варшава Прадстаўнік мытнай службы Польчшы зь пераходу Баброўнікі-Бераставіца паведаміў нашаму радыё, што а 15.00 паводле менскага часу ў чарзе грузавых аўтамабіляў стаялі 155 грузавікоў. Гэта азначае, што чакаць трэба прыкладна 10 гадзінаў, як зазначыў наш суразмоўца, “у залежнасьці ад таго, як будзе працаваць беларускі бок”.

“З польскага боку праблем ніколі не было”, - заявіў мытнік са службовым нумарам 02486.

Раней у польскай прэсе паведамлялася, што чэргі маглі паўстаць з-за таго, што мытнікі абвясьцілі гэтак званы “італьянскі страйк” – у часе такой формы пратэсту працаўнікі адмыслова свае абавязкі вельмі марудна.
XS
SM
MD
LG