Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Карняенка: "Наша задача — даць аб’ектыўную інфармацыю ПАРЭ"


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў менскім офісе АБСЭ лідэры аб’яднаных дэмсілаў сустрэліся з дакладчыкам палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.

Меркаваньне пра сустрэчу прадстаўніка руху “За свабоду” Віктара Карняенкі:

“Больш за ўсё цікавіла тое, наколькі сёньня ёсьць паразуменьне ў апазыцыі — каб быць сур’ёзным суб’ектам палітычнага працэсу. Цікавілі канкрэтна факты парушэньня правоў чалавека, выбарчага заканадаўства і гэтак далей.

Наша задача была — даць аб’ектыўную інфармацыю пра тое, што ёсьць насамрэч у сёньняшняй Беларусі.

Таму я сказаў пра тое, што ў нас могуць быць розныя погляды на некаторыя рэчы, але мы адзіныя ў ацэнцы палітычнай сытуацыі ў краіне. Мы вельмі добра разумеем неабходнасьць адзінства апазыцыйных сілаў.

Калі ўрэшце адбудзецца не такі дыялёг паміж апазыцыяй і ўладай з дапамогай Рады Эўропы — не такім чынам, як гэта адбывалася напярэдадні Эўрапейскага маршу, калі там прывэнтыўна хапалі, саджалі, а мы пачнем размаўляць, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі, толькі ў такім выпадку будзе карысьць ад місіі спадара Рыгоні”.

Менск, 18.10.2007. Дакладчык па Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні сустракаецца зь беларускай апазыцыяй. Андрэа Рыгоні ў Менску

Менск, 18.10.2007. Дакладчык па Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні сустракаецца зь беларускай апазыцыяй. Андрэа Рыгоні ў Менску Андрэа Рыгоні ў Менску

Менск, 18.10.2007. Дакладчык па Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні сустракаецца зь беларускай апазыцыяй. Дэлегацыя на чале з А.Рыгоні Дэлегацыя на чале з А.Рыгоні

Менск, 18.10.2007. Дакладчык па Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні сустракаецца зь беларускай апазыцыяй. Удзельнікі сустрэчы з А.Рыгоні – В.Ухналёў, А.Лябедзка, С.Шушкевіч, В.Карняенка, В.Вячорка Удзельнікі сустрэчы з А.Рыгоні – В.Ухналёў, А.Лябедзка, С.Шушкевіч, В.Карняенка, В.Вячорка

Менск, 18.10.2007. Дакладчык па Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні сустракаецца зь беларускай апазыцыяй. Сустрэча дакладчыка ПАРЭ з лідэрамі аб''яднанай апазыцыі Сустрэча дакладчыка ПАРЭ з лідэрамі аб''яднанай апазыцыі
XS
SM
MD
LG