Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: прадстаўніца ўнівэрсытэту не разумее па-беларуску


Радыё Свабода Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю мелі разглядаць справу пра адлічэньне студэнта-выдатніка Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Зьмітра Жалезьнічэнкі. Паседжаньне перанесьлі на 25 кастрычніка.

Судзьдзя Алена Цалкова падчас публічнай гутаркі высьветліла толькі пазыцыі бакоў.

Начальніца юрыдычнага аддзелу ўнівэрсытэту Ірына Пухлякова, як прадстаўніца гэтай установы ў судзе, прасіла разглядаць скаргу адлічанага студэнта пасьля дасудовага ўрэгуляваньня справы.

Спадарыня Пухлякова таксама запатрабавала, каб Жалезьнічэнка зьвяртаўся да яе на расейскай мове, бо яна па-беларуску не разумее. Дадала пры гэтым: “У нас дзьве нацыянальныя мовы” — верагодна, маючы на ўвазе “дзяржаўныя”.

Студэнта 3-га курсу матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку, як мяркуюць назіральнікі, адлічылі за актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Ён заявіў у судзе, што адміністрацыя адлічыла яго са шматлікімі парушэньнямі заканадаўства.

Спадар Жалезьнічэнка паведаміў таксама, што 13 верасьня накіраваў скаргу ў Міністэрства адукацыі Беларусі, але адказу дагэтуль не атрымаў.

• Старшыня Канстытуцыйнага суду: службоўцы павінны адказваць на той мове, на якой да іх зьвяртаюцца, 20.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG