Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета Беларусь адкрые амбасаду ў Вэнэсуэле


Уладзімер Глод, Менск “Афіцыйнае рашэньне аб адкрыцьці амбасады ўжо прынятае ўрадам. Амбасаду плянуюць адкрыць да канца гэтага году. І мы сыходзім з таго, што ўрадавая пастанова будзе выкананая”, – заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС адмовіўся сказаць пра штаты ды структуру дыпмісіі ў Каракасе, спаслаўшыся на тое, што “гэта выключна ўнутраныя працэдуры Міністэрства замежных спарваў”.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі паведаміў таксама, што пытаньне адкрыцьця ў Менску офісу Эўракамісіі “па-ранейшаму знаходзіцца на стадыі ўнутрыдзяржаўнага ўзгадненьня”.

• Ці атрымае Беларусь венесуэльскі крэдыт?, 18.08.2007
XS
SM
MD
LG