Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пераходзе Баброўнікі-Бераставіца дагэтуль вялікія чэргі


Вячаслаў Кулік, Менск На памежным пераходзе Баброўнікі-Бераставіца беларуска-польскай мяжы ўтварылася складаная сытуацыя. Як паведаміў Радыё Свабода дзяжурны мытнага паста Карпуз, на польскім боку чарга аўтамабіляў на ўезд у Беларусь — чатыры кілямэтры.

На беларускім баку, як кажа суразмоўца, у чарзе 300 аўтамабіляў, пераважна вялікагрузных.

У камэнтары начальнік упраўленьня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Ўладзімер Пехцераў адзначае, што ў апошнія дні польскі бок пільней даглядае тавары ў велікагрузных аўтамабілях, якія накіроўваюцца на ўсход.

Уладзімер Пехцераў лічыць, што гэта зьвязана з падрыхтоўкай польскіх памежнікаў да працы з 1 студзеня 2008 году — адпаведна патрабаваньням Эўразьвязу:

“Разумеем, што гэта канфліктная сытуацыя рана ці позна завершыцца, усе транспартныя сродкі, якія накіроўваюцца ў Беларусь ці Расею, абавязкова будуць афармляцца на нашым пераходзе. Мы да гэтага рыхтуемся. Таму перайшлі на крыху ўзмоцнены рэжым працы. На пераход “Брузгі” накіравалі дадатковыя сілы й сродкі”.

Уладзімер Пехцераў таксама папярэджвае:

“Бліжэй да Новага году будзе яшчэ больш складаная сытуацыя. Традыцыйна на ўчастках мяжы Нямеччына-Польшча, Польшча-Беларусь, Беларусь-Расея. Прычыны гэтага — кантракты й закупы. Фірмы, як правіла, будуць імкнуцца завяршыць камэрцыйныя дамовы году”.

• У чарзе на пераходзе “Бераставіца” — болей за 300 аўтамабіляў, 17.10.2007
XS
SM
MD
LG