Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч удзельнічае ў саміце эўрапейскіх кансэрватараў


Уладзімер Глод, Менск Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сёньня ўдзельнічае ў саміце Эўрапейскай народнай партыі (ЕРР), які праходзіць у сталіцы Партугаліі – Лісабоне.

Аляксандар Мілінкевіч плянуе цягам сёньняшняга і заўтрашняга дня правесьці ў Лісабоне шэраг сустрэчаў.

Эўрапейская народная партыя аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах правыя і правацэнтрыскія партыі. Яны маюць значную палітычную вагу. У прыватнасьці, Ганс-Георг Пэтэрынг зь Нямеччыны ачольвае Эўрапарлямэнт, а Рэнэ ван дэр Ліндэн зь Нідэрляндаў – Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы.

На форум у Лісабоне зьбіраюцца вядомыя палітыкі: старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, кіраўнік ураду Грэцыі Костас Караманліс ды іншыя. У сьпісе запрошаных таксама Віктар Юшчанка і Міхаіл Саакашвілі.

• А.Мілінкевіч: Рада эўрапейскай інтэграцыі будзе пашырацца, 10.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG