Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэа Рыгоні: Мы спадзяемся на сустрэчу з палітзьняволенымі


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня дакладчык па Беларусі Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні адказаў на пытаньні карэспандэнта "Свабоды".

Карэспандэнт: Адно з патрабаваньняў Эўразьвязу да ўладаў Беларусі – вызваленьне палітзьняволеных Ці будзе ў вас магчымасьць падчас візыту сустрэцца з палітзьняволенымі ў вязьніцы, да прыкладу з Аляксандрам Казуліным і Зьмітром Дашкевічам?

Рыгоні: “Мы гаварылі пра гэта. Паглядзім, ці сумеем мы правесьці падобныя наведваньні, сыходзячы з тых сустрэчаў, якія ў нас адбудуцца сёньня і заўтра. Падчас дыялёгу, гутарак, якія мы праводзілі зь кіраўніцтвам Беларусі, мы спадзяемся, што нам будзе дадзена такая магчымасьць. Пакуль што канкрэтна мы не называлі ніякіх імёнаў і гэтую сытуацыю канкрэтна не разьбіралі”.

Інтэрвію з Андрэа Рыгоні – пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

Ад 16 кастрычніка дакладчык у справах Беларусі Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні знаходзіцца з візытам у Беларусі. Мэтай візыту – падрыхтоўка адмысловай справаздачы пра сытуацыю ў Беларусі.

• Ці наведае Андрэа Рыгоні Аляксандра Казуліна?, 18.10.2007 • А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы – адкрытае", 16.10.2007 • Дакладчык у справах Беларусі зьбіраецца вывучаць сытуацыю на месцы, 16.10.2007 • Рэвэрансы Менску ў бок Захаду скончацца па перамовах з Масквой аб газе?, 16.10.2007 • Андрэа Рыгоні падрыхтуе даклад пра сытуацыю ў Беларусі, 16.10.2007 • А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы – адкрытае", 16.10.2007 • Гайдукевіч заявіў у Рыме, што ў Беларусі няма палітвязьняў, 22.06.2007 • Новы дакладчык па Беларусі выступае за дыялёг з уладай і апазыцыяй, 14.02.2007 149; Ці выпрацуе Эўропа кансалідаваную пазыцыю адносна Беларусі?, 17.04.2007
XS
SM
MD
LG