Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Віктар Івашкевіч


Радыё Свабода Званіце зараз! У чацьвер, 18 кастрычніка, ад 09.00 да 10.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць адзін з арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Большую палову свайго жыцьця 48-гадовы палітык аддаў разгортваньню дэмакратычнага руху ў краіне. Ён быў сярод пачынальнікаў моладзевых “Майстроўні” ды “Талакі” пачатку 1980-х, хутка адзначыць 20-годзьдзе працы ў БНФ. Неаднаразова падпадаў пад адміністрацыйныя арышты і пакараньні, пабываў на так званай “хіміі”.

Перад дыскусіяй са слухачамі Радыё Свабода адносна вынікаў нядзельнай акцыі Віктар Івашкевіч сказаў:

– Акцыя “Эўрапейскі марш” скончылася – кампанія “Эўрапейскі марш” працягваецца. У бліжэйшы час мы разгорнем масавую кампанію прапаганды эўрапейскіх каштоўнасьцяў і дзейнасьці БНФ на бліжэйшы год.

Пытаньні Віктару Iвашкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Івашкевічам.
XS
SM
MD
LG