Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці наведае Андрэа Рыгоні Аляксандра Казуліна?


Алесь Дашчынскі, Менск Працягваецца візыт у Менск дакладчыка ў пытаньнях Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні. Мэтай гэтага візыту – падрыхтоўка на пачатку 2008 году спэцыяльнай справаздачы пра сытуацыю ў Беларусі. Андрэа Рыгоні заявіў, што павінен вывучыць, як выконвае афіцыйны Менск 12 умоваў Эўрапейскага Зьвязу.

Спадара Рыгоні цікавіць стан дэмакратыі, датрыманьня правоў чалавека, разьвіцьцё дыялёгу паміж уладай і дэмакратычнымі інстытутамі. Сёньня ён мае намер сустрэцца зь лідэрамі беларускай апазыцыі і прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў.

Плянуюцца сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску – кіраўніцтвам Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, міністрамі інфармацыі і юстыцыі, а таксама з амбасадарамі краінаў-сяброў Рады Эўропы.

Учора ўвечары Андрэа Рыгоні абмеркаваў агульную сытуацыю ў Беларусі з расейскім паслом Аляксандрам Сурыкавым.

Таксама адбылася сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў. Кіраўнік Менскага саюзу прадпрымальнікаў і арандатараў Уладзімер Карагін сказаў:

“Мы настроеныя на супрацоўніцтва з аб’яднанай Эўропай. Безумоўна, наша краіна павінна быць прадстаўленая ў Радзе Эўропы. Мы падкрэсьлілі, што дэмакратыя – гэта сярэдні слой. Гэта разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу. І адрыў Беларусі ад эўрапейскіх праграм, які адбыўся апошнімі гадамі, замаруджваньне кантактаў з эўрапейскім бізнэсам – усё гэта працуе не на дэмакратыю. Мы хацелі б, каб працавала значна больш праграм па Беларусі, каб эканамічныя структуры не ізалявалі ад той працы, якая вядзецца ў эўрапейскіх краінах. І спадар Рыгоні тут вельмі ажывіўся і сказаў, што ў яго такі ж пункт погляду”.

Прадстаўнікі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы неаднаразова выказваліся за вызваленьне палітычных вязьняў у Беларусі. Дачка Аляксандра Казуліна Вольга сказала, што пакуль невядома, ці мае намер Андрэа Рыгоні падчас візыту наведаць яе бацьку ў вязьніцы.

Былы адвакат Казуліна, актывіст БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч сказаў:

“Мінулым разам Рэнэ ван дэр Ліндэн ставіў такое пытаньне. Было б слушна, каб цяпер спэцдакладчык захацеў бы такую сустрэчу арганізаваць. І гэта зноў адпаведны тэст для ўладаў. Бо ў пэўны час пасол Нямеччыны зь вялікай складанасьцю трапіў у калёнію. Але пасьля гэтага толькі сталі больш жорстка адносіцца да Казуліна ў калёніі. Зноў жа пасол Оке Пэтэрсан двойчы амаль канфідэнцыйна праходзіў туды. Прасілі нават не распаўсюджваць інфармацыю пра гэта”.

Ігар Рынкевіч сказаў, што на даручэньне Казуліна рыхтуе дакумэнты для міжнароднай экспэртызы палітычна матываваных крымінальных справаў:

“Насустрач словам Рэнэ ван дэр Ліндэна, які сказаў, што яны згодныя правесьці міжнародную экспэртызу крымінальных справаў, палітычна матываваных справаў”.

• А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы – адкрытае", 16.10.2007 • Дакладчык у справах Беларусі зьбіраецца вывучаць сытуацыю на месцы, 16.10.2007 • Гайдукевіч заявіў у Рыме, што ў Беларусі няма палітвязьняў, 22.06.2007 • Рымскі журналіст: “Рыгоні – малавыразны палітык”, 14.02.2007 • Новы дакладчык па Беларусі выступае за дыялёг з уладай і апазыцыяй, 14.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG