Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў прадставіў кнігу “Імёны Свабоды” ў Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні выступіў Уладзімер Арлоў, ён прывёз сваю новую кнігу “Імёны Свабоды”. “Імёны Свабоды” — гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды 18-21-га стагодзьдзяў. Сустрэча зь пісьменьнікам адбылася ў Таварыстве беларускай школы.

Арлоў: “Добры вечар, дарагія сябры. Сёньня ўжо дзясятая прэзэнтацыя кніжкі “Імёны Свабоды”, яна памаранчавага колеру, і яшчэ так цудоўна пахне друкарскай фарбай. Яна нядаўна выйшла, але, на шчасьце аўтара, вельмі хутка знайшла свайго чытача”.

Уладзімер Арлоў сказаў, што, каб атрымаць кніжку, трэба напісаць на адрас бюро Радыё Свабода ў Менску, і прысутныя сталі даставаць нататнікі і асадкі, каб запісаць адрас.

На сёньняшняй сустрэчы прагучалі імёны гарадзенцаў, у прыватнасьці, Паўла Жука, Міхася Ткачова, Аляксея Карпюка. І якраз прысутнічала ўдава Іна Анатольеўна Карпюк. Уладзімер Арлоў прачытаў эсэ з кнігі пра яе мужа.

Карпюк: “У мяне мокрыя вочы: чалавек жыве, чалавека памятаюць. Ён не дарэмна рабіў тое, што рабіў. Ён вельмі верыў у тое, што спадар Уладзімер гаварыў. Верыў у аптымістычным рэчышчы. Я люблю пісьменьніка Арлова, люблю яго і як гісторыка. Я ўзрушаная, што ў яго знайшоўся час і жаданьне сказаць нешта пра Аляксея…”

Прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, Горадня, 17.10.2007
Уладзімер Арлоў у Горадні

Прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, Горадня, 17.10.2007
Уладзімер Арлоў выступае на сустрэчы з чытачамі

Прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, Горадня, 17.10.2007
Уладзімер Арлоў уручае кнігу “Імёны Свабоды” Іне Карпюк
XS
SM
MD
LG