Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 17 кастрычніка


Радыё Свабода “Адно з пытаньняў і адказаў, якія тычацца непасрэдна габрэяў, пачынаючы з габрэяў Бабруйску і заканчваючы габрэямі Ізраілю, ня могуць, на мой погляд, не выклікаць зьдзіўленьня і шкадаваньня, паколькі ў ім чуюцца водгукі міту, які, як я спадзяваўся, даўно пахаваны і не існуе. Прынамсі ў адукаваным чалавецтве... Мы неаднойчы падкрэсьлівалі, што як масавай, ярка выяўленай зьявы ў сучаснай Беларусі антысэмітызму, на наш погляд, няма. Тым ня менш да нас даходзілі зьвесткі, былі яны і ў друку, пра антысэміцкія надпісы на дамах, пра апаганеньні габрэйскіх магіл у розных кропках Беларусі. З майго пункту гледжаньня, справа нават не ў тым, што гэта адбываецца. Канечна, жахліва, што гэта адбываецца. Але, на жаль, такое бывае ў розных кропках зямнога шару. Мяне больш засмучае, што практычна ні ў водным такім выпадку вінаватых не знайшлі і не пакаралі... Я думаю, такім зьявам трэба надаваць больш увагі, больш шырока абмяркоўваць і асуджаць гэта ў сродках масавай інфармацыі. І прыкладаць усе намаганьні, каб знайсьці вінаватых”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/8d067aa7-8ab4-45aa-b0a2-7cefb0be9d8a.html



Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е – пра выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт габрэяў у часе прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG