Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – перагоншчык аўтамабіляў Эдвард Баланчук


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе прадпрымальнік Эдвард Баланчук, які сярод іншага займаецца перагонкай аўтамабіляў у Беларусь. У нашым апытаньні жыхары Менску скажуць, колькі ім трэба працаваць, каб зарабіць на машыну, якую ім хочацца набыць.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра разьлікі грашовымі карткамі ў Беларусі. Мы таксама раскажам пра прэзэнтацыю кнігі Ўладімера Арлова "Імёны свабоды" ў Горадні.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Minsker Kapelye", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Валянціна Бойкі.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", "Падарожжа Свабоды" ў вёску Міхалёва Бабруйскага раёну, а ў "Экспэртызе Свабоды" былы намесьнік дырэктара Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Аляксандр Сасноў і доктар філязофскіх навук Вячаслаў Оргіш абмяркоўваюць зьмены ў грамадзкай сьвядомасьці беларусаў. Таксама прагучыць запіс онлайн-канфэрэнцыі з намесьнікам старшыні партыі БНФ Віктарам Івашкевічам.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG