Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Рубінштэйн: “Праява антысэмітызму ў Бабруйску — разбураныя могілкі”


Вячаслаў Кулік, Менск Прадстаўнікі габрэйскай грамадзкасьці Беларусі камэнтуюць словы Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі 12 кастрычніка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".



Леанід Рубінштэйн узначальвае ў Бабруйску суполку Зьвязу беларускіх габрэйскіх арганізацыяў.

Ён лічыць шкоднай заяву Лукашэнкі. “Такія выказваньні распальваюць антысэмітызм”, — кажа суразмоўца і зьвяртае ўвагу на апошнія прыклады вандалізму ў Бабруйску.

“На могілках пятнаццаць пахаваньняў разбураныя. Страты — 20 мільёнаў беларускіх рублёў, 10 тысяч даляраў. Гэта факт наўмыснага вандалізму.

У жанчыны з прозьвішчам Кунцэвіч сын і дачка пахаваныя ў адной магіле. Цяпер разбураная гэтая магіла. Разьбілі помнік на тры часткі, надмагільле паламалі. Цяпер яна зьвярнулася ў суд”.

Са словаў Леаніда Рубінштэйна, толькі сёлета на габрэйскіх могілках у Бабруйску вандалы ўчынілі чатыры пагромы. Дваіх злачынцаў злавіла свая ахова. Але да сёньня міліцыя не перадала ў суд ніводнай крымінальнай справы.

Даведка “Свабоды”: Паводле апошняга перапісу насельніцтва, у Бабруйску на сёньня 250 тысяч насельніцтва. Габрэяў у горадзе 4 тысячы.

• Іна Герасімава: “Габрэі былі прыгнечаныя, але не апошнія людзі ў Бабруйску”, 19.04.2007 >• Пасол Ізраілю – пра выказваньні А.Лукашэнкі, 19.04.2007
XS
SM
MD
LG