Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Петлах: “Хіба габрэі вінаватыя, што ля рынку ў Бабруйску былі калдобіны?”


Вячаслаў Кулік, Менск Прадстаўнікі габрэйскай грамадзкасьці Беларусі камэнтуюць словы Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі 12 кастрычніка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік Беларусі заявіў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі".



Жыхар Бабруйску Марат Петлах аспрэчвае выказваньне Лукашэнкі, які заявіў, што габрэі вінаватыя ў тым, што Бабруйск быў “сьвінушнікам”.

Марат Петлах кажа:

“Калі б у Бабруйску не адбыліся “Дажынкі”, то ён бы і застаўся брудным. Гэта не залежала ад таго, людзі якой нацыянальнасьці тут жывуць.

Улада, відавочна, мала грошай выдаткоўвала на разьвіцьцё гораду. Зірнеце: да “Дажынак” у нас каля рынку нельга было прайсьці. Ні асфальту, калдобіны... Хіба вінаватыя ў гэтым габрэі? Лухта! Усё робяць грошы!”

Даведка “Свабоды”: Паводле апошняга перапісу насельніцтва, у Бабруйску на сёньня 250 тысяч насельніцтва. Габрэяў у горадзе 4 тысячы.

• Іна Герасімава: “Габрэі былі прыгнечаныя, але не апошнія людзі ў Бабруйску”, 19.04.2007 >• Пасол Ізраілю – пра выказваньні А.Лукашэнкі, 19.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG