Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: “Будуць праблемы, але ўвоз аўтамабіляў наўрад ці спыніцца”


Радыё Свабода, Берасьце Праз два месяцы ўступае ў сілу прэзыдэнцкі ўказ №503 “Аб ільготным перамяшчэньні праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстаньня”. Паводле яго, грамадзянін будзе мець права перавезьці празь мяжу адзін аўтамабіль на год. Як ставяцца да гэтага ўказу перагоншчыкі аўтамабіляў, іх сваякі ў Берасьці?

Што думаюць пра ўказ берасьцейскія перагоншчыкі?

Карэспандэнт: “Ці ведаеце вы пра гэты ўказ? Якая ваша рэакцыя?”

Спадар: “Дык наагул… Дрэнна рэагуем. Змагацца будзем. На кожнае дзеяньне ёсьць сваё процідзеяньне”.

Спадар: “Схема правозу аўтамабіляў якая была, так, у прынцыпе, і не памяняецца. Будзе вешацца на аднаго чалавека і пераганяцца празь мяжу — дакладна так, як пераганялася. Канечне, будзе больш праблемаў. Трэба будзе больш людзям плаціць”.

Спадар: “Не наконт машынаў трэба гаварыць, а наконт прыватных унітарных прадпрыемстваў. Машыны — ужо рэч другарадная. Асноўнае, што ўсіх заганяюць у гэтыя прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы і пазбаўляюць ня толькі працаўнікоў, але і заробкаў, і наагул будучыні”.

Ці маюць ноў-хаў берасьцейскія аўтаперагоншчыкі?

Спадар: “У прынцыпе нас указ №503 ня вельмі хвалюе. У Берасьці існуе такая схема: той, хто хоча купіць аўтамабіль, ён проста купляе яго ў Тэрэспалі і сам асабіста для сябе пераганяе празь мяжу. Тэрэспаль — польскі горад, не беларускі, гэта якія тры-чатыры кілямэтры адсюль”.

Спадар: “Людзі баяцца гаварыць, і кропка”.

Спадар: “Я лічу, што ўказ 503 б’е па кішэні тых, для каго ўвоз аўтамабіляў быў крыніцай даходу, хто прадаваў іх і ўтрымліваў сям’ю”.

Спадар: “Я лічу, што трэба некалькі аўтамабіляў у год мець. Чалавек павінен столькі аўтамабіляў мець, колькі ён хоча. Каб не было праблемаў з выбарам. Паезьдзіў на адным месяц, не спадабалася — каб можна было другі аўтамабіль купіць, і каб ніякіх праблемаў з гэтым ня мець. Я лічу вось так”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG