Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чарзе на пераходзе "Бераставіца" – болей за 300 аўтамабіляў


Вячаслаў Кулік, Менск На беларускім боку памежнага пераходу “Баброўнікі-Бераставіца” ў чарзе цяпер больш як 300 аўтамабіляў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў дзяжурны на мытні “Бераставіца”.

Паводле словаў дзяржурнага, чарга выклікана “больш інтэнсіўным патокам транспарту, чым раней".

"Мы прапускаем транспарт з краінаў Эўразьвязу, які раней рухаўся праз краіны Балтыі. Нагрузка істотна павялічылася, а колькасьць пэрсаналу –ранейшая”, – удакладніў дзяжурны.

Кіраўнік прэсавага цэнтру Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Цішчанка паведаміў, што на польскім боку пераходу “Баброўнікі-Берастаівца” дарогу заблякавалі вялікагрузныя аўтамабілі. Кіроўцы скардзяцца на тое, што працэдура дагляду транспартных сродкаў цягнецца вельмі доўга.

“Беларускі памежны камітэт прадпрымае ўсё магчымае для выпраўленьня сытуацыі”, – кажа А.Цішчанка, – да працы прыцягнутыя дадатковыя людзі, павялічаная колькасьць зьменаў, скарочаныя нарматывы догляду транспарту. Беларускі памежны камітэт гатовы дапамагчы польскім калегам”.
XS
SM
MD
LG