Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Пасьля галадоўкі выйшаў на волю Юры Істомін


Радыё Свабода Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін выйшаў на волю. Гэта адбылося ў 23 гадзіны ў аўторак. Ён тыдзень галадаў у спэцпрыёмніку Кастрычніцкага РАУС Горадні. Суд пакараў яго арыштам па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы.

Перад тым Юры Істомін знаходзіўся за кратамі пяць сутак і таксама не прымаў ежу. Яго вызвалілі, а праз некалькі дзён зноў арыштавалі напярэдадні Эўрапейскага маршу, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка.

• Гарадзенцы выходзяць на волю пасьля галадоўкі, 15.10.2007 • Чатыры арыштаваныя актывісты ў Горадні абвяшчаюць галадоўку, 10.10.2007 • Выйшаў на волю кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП, 5.10.2007 • У Горадні затрыманыя два актывісты АГП, 30.09.2007
XS
SM
MD
LG