Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мартыралёг “Свабоды”: Міхал Абросімаў


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБРОСІМАЎ Міхал Іванавіч, нар. 1885 у г. Гомель, белаpус, мэханік Мэханіч. з-ду імя Кірава ў Менску. Арыштаваны 37.11.00. Асуджаны 37.11.22 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як член ПАВ паводле арт. 71 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай туpме 37.12.03. 57.12.10 справа пераглядалася вайсковым трыбуналам БВА. КГБ БССР 11146-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG