Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Зьміцер Салаўёў на волі


Радыё Свабода 17 кастрычніка а палове на першую ночы выйшаў на волю намесьнік старшыні Магілёўскай суполкі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў. У ізалятары часовага ўтрыманьня ён адседзеў пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Зьмітра Салаўёва ля ізалятара часовага ўтрыманьня сустракалі тры дзесяткі паплечнікаў. Дома Зьмітра чакала жонка Надзя і трох гадохгадовая дачка Ялінка.

Зьміцер Салаўёў большую частку пакараньня адбыў у камэры адзін. Зрэдку да яго падсаджвалі аднаго-двух чалавек. Усе пяць сутак ён адмаўляўся ад ежы, піў толькі мінэральную ваду. Шмат чытаў. Некаторыя міліцыянты прасілі ў яго пачытаць "што-небудзь з апазыцыйнага".

12 кастрычніка Зьмітра Салаўёва затрымаў нарад міліцыі хуткага рэагаваньня. 13 кастрычніка судзьдзя Ленінскага суда Магілёва Ірына Сарока прызнала Зьмітра Салаўёва вінаватым у адміністрацыйным правапарушэньні. Паводле пастановы, ён нібыта спраўляў фізыялагічную патрэбу на вуліцы Крыленкі ў цэнтры Магілёва.

• Магілёў: Змітру Салаўёву далі пяць сутак, 13.10.2007
XS
SM
MD
LG