Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец: “Я маю ганарыцца сынам, а ён – мной”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Мы працягваем знаёміць вас з грамадзкім рэдактарам Радыё Свабода гэтага тыдня. Настаўніца зь Віцебску Тацяна Севярынец раней ужо расказала, якімі ёй бачацца калегі-пэдагогі і выхаванцы-школьнікі. Тэма сёньняшняй размовы – сучасныя бацькі, іхныя ўзаемаадносіны зь дзецьмі.

Уліцёнак: “Якое ўражаньне склалася ў вас аб бацьках вашых вучняў? Яны разумеюць сэнс абавязкаў перад дзецьмі?”

Севярынец: “Гэта ўжо крыж такі: бацькі ўсё жыцьцё мусяць быць побач зь дзецьмі. Я кажу зусім не пра дапамогу ў набыцьці кватэры, мэблі і так далей... Самае цяжкае і самае патрэбнае – духоўнае яднаньне зь дзецьмі”.

Уліцёнак: “Гэтая выснова пэдагагічная, з падручнікаў, так бы мовіць, ці народжаная адносінамі з уласнымі бацькамі?”

Севярынец: “Мая мама, мой тата, на жаль, ніколі не падзялялі ні маіх, ні Пашавых поглядаў. І вось гэтыя супярэчнасьці, што час ад часу прарываліся, вельмі балюча адгукаліся ў сэрцы. Трэба зразумець сваё дзіця, матывацыю ягоных паводзінаў: чаму ён ня хоча жыць так, як жывеш ты”.

Уліцёнак: “Чаму вас вучыць сын – Павал Севярынец?”

Севярынец: “Дзеці больш разумеюць сучаснасьць, як мы – мінулае. Сын глядзіць наперад, бачыць для мяне закрытае…”

Уліцёнак: “Настойваю на пералічэньні. Чаму вучыць вас Павал?”

Севярынец: “І прынцыповасьці, і роздуму... Напрыклад, я, былая атэістка, цяпер набліжаюся да разуменьня Бога – іду ў гэтым за сынам. Нічога, нядрэнна курыцы павучыцца ў гэтага кураняці!”

Уліцёнак: “Чаго чакаюць дзеці, падобныя да вашага Паўла, ад сваіх бацькоў?”

Севярынец: “Пра духоўную падтрымку ўжо казала. Ёсьць яшчэ адзін істотны момант… Бачыце, я ганаруся сваім сынам, але гэтага мала – трэба, каб і сын мной ганарыўся, вельмі хачу гэтага! Таму й даводзіцца “во фрунт выстраиваться”. А што яшчэ рабіць?!”

Уліцёнак: “Класна сказана!”

• Тацяна Севярынец: “Грамадзянскасьць дапамагае знаходзіць сябе” , 16.10.2007 • Грамадзкі рэдактар тыдня – настаўніца зь Віцебску Тацяна Севярынец, 15.10.2007

Найцікавейшыя матэрыялы аўторка на сайце svaboda.org паводле Тацяны Севярынец:

Андрэй Такінданг: “Ёсьць у гурту "Recha" патэнцыял...” Трагедыя Хатыні ў стылі індастрыэл Горш, чым у Беларусі, з мэдыямі ў Бірме, Кітаі, Паўночнай Карэі… Моладзь увечары адзначыць Дзень салідарнасьці А. Рыгоні: "Пытаньне пра статус Беларусі ў Радзе Эўропы – адкрытае"
XS
SM
MD
LG