Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу “Яйкаквадратаў” разгледзяць у Цэнтры інтэлектуальнай уласнасьці


Радыё Свабода Мастак Віктар Маркавец і паэт Алесь Разанаў ня згодныя з рашэньнем Вярхоўнага суду пакінуць за мабільным апэратарам МТС выкарыстаньне ў якасьці гандлёвага знаку выявы яйка ў квадраце.

Справа распачалася 24 жніўня 2007 году, калі творчы дуэт вырашыў давесьці ў судзе сваё інтэлектульнае права на выяву: канцэпцыя яйкаквадратаў была прэзэнтаваная Віктарам Маркаўцом і Алесем Разанавым яшчэ на пачатку 1990-х.

Прадстаўнікі МТС спасылаюцца на тое, што выява яек у квадраце была зарэгістраваная як таварны знак у 2004 годзе. Суд адмовіўся ад мастацтвазнаўчай экспэртызы.

Тлумачыць паэт Алесь Разанаў:

“Безумоўна, калі б мы зарэгістравалі сёньня і ўвесь гэты час быў бы зусім іншы расклад справы. Зусім іншая суадносіна. Але тое, што мы не зарэгістравалі – не азначае, што мы не валодаем прыярытэтм. Мы стварылі яйкаквадраты за доўга да таго як іх МТС узяў на ўзбраеньне, і суд з гэтым згаджаецца. Таму ў апэляцыйны савет інтэлектуальнага цэнтру заява пададзеная. Хай яны разглядаюць з прыцягненьнем экспэртаў”.
XS
SM
MD
LG