Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 16 кастрычніка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра новы ўказ прэзыдэнта, які зьмяншае пералік тавараў бязмытавага перасоўваньня празь мяжу. Так, напрыклад, за газавую пліту ці лядоўню цяпер на мяжы давядзецца даплаціць 50 эўра. За швейную машынку – 40, а за манітор да кампутара да 110 эўра. Пералік тавараў дастаткова вялікі. Камэнтары:

“Трэба ўжо сьцяну ўзводзіць вакол “сасуда стабільнасьці”;

“Застаецца толькі ўвезьці такую ж мыту на беларуса, які ўязжае ў Беларусі (няма чаго езьдзіць за мяжу), хочаш назад – плаці”;

“Усё дзеля стабільнасьці, дабрабыту і росквіту”.

Блогер v_mariamna ладзіць у сваім дзёньніку апытанку: “Што для Вас рэвалюцыя?”. Варыянты адказаў:

“маўзэр і наган душэўны стан калектыўны дурман спосаб зарабіць нагода выпіць і закусіць сьвятло, што ў цемры гарыць”

Маўзэр і душэўны стан лідзіруюць.

Belarusdream пытаецца ў суполцы minsk_by: “Што б Вы расказалі аб Беларусі людзям, якія пра яе зусім нічога ня ведаюць? Каб паказаць, што мы краіна, у якую варта прыязджаць і зь якой варта супрацоўнічаць (па-за палітыкай!!!!) Без палітыкі. Бяз скаргаў. Без спасылак на рэжым. Гэта нецікава й ўжо нават непрыгожа датычна замежнікаў, якія заўсёды чуюць толькі гэта”. Адказы:

“Цікава, у якой краіне сьвету могуць узьнікнуць падобныя пытаньні”;

“Можна распавесьці, што рыбу можна лавіць амаль паўсюль. Надвор’е летам добрае, зімой няма камароў. Рай проста”; “Мы -- вялікі транзытны "тыгр", маем вялікія пэрспэктывы, калі пачнём нармальную эканамічную, зьнешнюю і унутраную палітыку :). Маем рыцарскія фэсты, прыгожы фольк і рок :)”.

Arshanski жартуе ў саім дзёньніку :

“— А я мэтэасэксуал!

— Гэта як?!

— А як вецер падзьме!..”

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG