Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – мастак Віктар Маркавец


Радыё Свабода, Прага Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе мастак Віктар Маркавец. Мы раскажам пра вынікі судовага пазову спадара Маркаўца і паэта Алеся Разанава да кампаніі мабільнай сувязі МТС, якую яны зьвінавацілі ў выкарыстаньні без дазволу сваёй візуальнай ідэі – яйкаквадрата – у якасьці рэклямнага сымбаля.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, як паўплывае на кошты аўтамабіляў указ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога ўвоз у Беларусь больш чым адной машыны на год будзе лічыцца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Вы таксама пачуеце музыку з новага альбому “Хатынь: маўчыць, але прамаўляе”, кампазыцыі да якога запісалі музыкі зь Беларусі, Вугоршчыны, Італіі і Расеі.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Minsker Kapelye", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Валянціна Бойкі.

Пасьля 23-й гадзіны – "Падарожжа Свабоды" у Чэрыкаў на Магілёўшчыне, у перадачы "Беларускае замежжа" – пра беларусаў, якія працуюць ў вядучых навуковых і адукацыйных цэнтрах сьвету, агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", а ў "Вольнай Студыі" – гутарка з Валерыем Буйвалам, сябрам оргамітэту па аднаўленьні Крыжа пакутаў у Курапатах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG