Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшлі гомельскія лідэры АГП


Радыё Свабода Сёньня пасьля сямісуткавага арышту на волю выйшлі лідэры Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Кацора і Васіль Палякоў.

Праўда, у належны час ля брамы ізалятару на вуліцы Міжгародняй сябры й знаёмыя спадара Кацору не дачакаліся. Міліцыянты адразу павезьлі палітыка ў 2-е аддзяленьне Чыгуначнага райаддзелу міліцыі, каб дапытаць, што яму вядома пра знойдзеныя ў горадзе на праспэкце Леніна ўлёткі ў падтрымку зарыштаванага лідэра незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцера Дашкевіча.

“Я ім адказаў, што ня маю жаданьня размаўляць, і міліцыянты мяне адпусьцілі”, - паведаміў спадар Кацора.

Блізу 19-й гадзіны з ізалятару быў адпушчаны й старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў. Яго сустракалі жонка й сын, а таксама паплечнікі па партыі.

Абодвух рэгіянальных лідэраў АГП напярэдадні Эўрапэйскага маршу й сустрэчы ў Гомелі дэмакратычных актывістаў з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу пакаралі арыштамі на 7 сутак на падставе надуманых абвінавачваньняў у брыдкаслоўі.

На знак пратэсту спадары Кацора й Палякоў абвясьцілі ў ізалятары галадоўку.
XS
SM
MD
LG