Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтаперагон з-за мяжы возьмуць пад кантроль


Ігар Карней, Менск Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, праз два месяцы ў Беларусі ўводзяцца абмежаваньні на ўвоз аўтамабіляў для асобаў, якія не зьяўляюцца ўласьнікамі транспартнага сродку і не рэгіструюць такі від прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Такім чынам, фармальна дзяржава заахвочвае набываць новыя аўтамабілі ў аўтасалёнах і не рызыкаваць, набываючы на аўтарынках “ката ў мяху”. Аднак у выніку, як прагназуюць экспэрты, пацерпяць тысячы людзей, якія займаліся аўтаперагонам прафэсійна і на замову везьлі ў Беларусь машыны з Нямеччыны, Польшчы, Літвы. Дзеля гэтага было дастаткова натарыяльна аформіць даверанасьць на нейкую асобу, уключна са сваякамі. Па такім дакумэнце (але пры гэтым кожны раз аформленым на іншую асобу) можна было ўвозіць у Беларусь машыны практычна бясконцую колькасьць разоў.

Цяпер гэта можна зрабіць толькі адзін раз на год. Але, зарэгістраваўшыся індывідуальным прадпрымальнікам, гэтым відам дзейнасьці можна займацца на сталай аснове. Праўда, і падаткі плаціць давядзецца іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG