Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 151-ае месца


Радыё Свабода Паводле рэйтынгу свабоды мэдыяў у 2007 годзе, вызначаным арганізацыяй "Рэпартэры бязь межаў", Беларусь займае 151-ае месца з 169 краін. На апошнім месцы – Эрытрэя. На перадапошнім – Паўночная Карэя. Самыя свабодныя мэдыі ў Ісьляндыі.

Больш свабоднымі за Беларусь краінамі для журналістаў лічацца, напрыклад, Таджыкістан і Азэрбайджан, Руанда і Саудаўская Арабія. Беларусь займае месца паміж Этыёпіяй і Пакістанам – у апошнім горшая за беларускую сытуацыя з СМІ. ЗША займаюць 48-ае месца, Украіна на 93-яй пазыцыі, Расея – на 144-ым месцы.
XS
SM
MD
LG