Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палаце прадстаўнікоў візыт Рыгоні лічаць “знакавым”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ўвечары ў Менск прылятае Андрэа Рыгоні — спэцыяльны дакладчык у справах Беларусі палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Абраны ў лютым на гэтую пасаду 47-гадовы італьянскі парлямэнтар дагэтуль ніколі ня быў у Беларусі. На афіцыйным сайце Парлямэнцкай Асамблеі паездку спадара Рыгоні называюць “рабочым візытам”.

Праграма трохдзённага знаходжаньня ў Беларусі спэцыяльнага дакладчыка прадугледжвае сустрэчы й гутаркі з прадстаўнікамі ўладаў, палітычнай апазыцыі ды разнастайных грамадзкіх арганізацыяў.

Першыя ў гэтым сьпісе — абедзьве палаты Нацыянальнага сходу. Прэсавая служба Савету Рэспублікі ўжо анансавала гутарку са старшынём вышэйшай палаты Генадзем Навіцкім, на якой, “бакі абмяркуюць пытаньні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс”.

Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі называе візыт Андрэа Рыгоні “знакавым”:

“Такі візыт дазволіць больш аб’ектыўна паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне, і данесьці інфармацыю да Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

Пазыцыя беларускіх парлямэнтароў адназначная — мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з гэтай арганізацыяй. І мы вельмі б хацелі, каб беларускаму парлямэнту вярнулі статус “спэцыяльна запрошанага” ў Парлямэнцкую Асамблею Рады Эўропы.

Я думаю, што ў нас ёсьць пра што размаўляць у рамках гэтай асамблеі, дзяліцца досьведам заканатворчай дзейнасьці й разглядаць рэалізацыю тых эўрапейскіх каштоўнасьцяў, якія прысутнічаюць на нашым кантынэнце”.

Статус “спэцыяльна запрошанага” для беларускага парлямэнту прыпынілі яшчэ 13 студзеня 1997 году.

Гэта была рэакцыя эўрапейскіх парлямэнтароў на шматлікія парушэньні падчас лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году. З таго часу афіцыйныя беларускія ўлады неаднаразова, але заўжды безвынікова, спрабавалі вярнуць гэты статус.

Сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька, які будзе ўдзельнічаць у сустрэчы са спэцдакладчыкам, зьвязвае прыезд Андрэа Рыгоні менавіта з гэтай праблемай:

“У Парлямэнцкай Асамблеі пачынаецца дыскусія на прадмет мажлівасьці вяртаньня статусу “спэцыяльна запрошанага” для Беларусі. Дагэтуль пазыцыя Страсбуру была зразумелая і ясная — Беларусь не адпавядае тым крытэрам, якія прад’яўляюцца кандыдатам у асамблею. Рыгоні прыяжджае, мабыць, для таго, каб зрабіць аналіз і даць рэкамэндацыі для Асамблеі.

Наша пазыцыя тут зьяўляецца нязьменнай — пакуль Беларусь насамрэч не адпавядае парамэтрам уступленьня ў Асамблею. І да таго часу, пакуль ня будзе рэальных зрухаў, разглядаць гэтае пытаньне было б няправільным”.

• Гайдукевіч заявіў у Рыме, што ў Беларусі няма палітвязьняў, 14.02.2007 • Дакладчык у справах Беларусі зьбіраецца вывучаць сытуацыю на месцы, 19.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG